Тэлевізійная рэклама пітной вады "Сябры" прызнана Міністэрствам гандлю скрытай рэкламай гарэлкі, што вырабляецца пад аналагічным найменнем. У гэтай сувязі яе палічылі неналежнай і забаранілі.
— У гэтым рэкламным роліку мы бачым стол, на якім знаходзіцца вялікая колькасць разнастайнай ежы, якую звычайна выкарыстоўваюць у якасці страў, што падаюцца да моцных алкагольных напояў, і бутэлька пітной вады, а таксама інфармацыю: "Сябры" і "Спявай, колькі ўлезе!" "Пітная вада" агучваецца вясёлай песняй. Пры гэтым бутэлька мае форму, тыповую для разліву непітной вады, а моцнага алкагольнага напою (гарэлкі) і знаходзіцца ў кадры на працягу ўсяго рэкламнага роліка. Рэкламны тэкст "Спявай, колькі ўлезе!" пераклікаецца з тэкстам, які выкарыстоўваецца на этыкетках гарэлкі "Сябры" — "Наша гарэлка — Ваша песня!". Тэкст "Пітная вада" знаходзіцца ў кадры непрацяглы час, — тлумачаць у міністэрстве прычыну забароны. — Скрытая рэклама з'яўляецца неналежнай і, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе"
, не дапускаецца да распаўсюджвання. Тэлеканалам і рэкламадаўцы накіраваны прадпісанні аб спыненні названай рэкламы. Зараз устанаўліваецца суб'ект адказнасці па гэтым правапарушэнні.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-gandlyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/pitnaya-vada-syabry
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakon-respubliki-belarus-ab-reklame