Мой знаёмы Аляксандр Смірноў сабраўся з сям'ёй у гіпермаркет па пакупкі... Завёў машыну, але адчуў: нешта "не тое" з дном. Вырашыў паглядзець, што там і ўбачыў ката. (Хаця, як пазней высветлілася, гэта была кошка). Жывёлу заціснула паміж паддонам і карданным валам.
Аб самастойным вызваленні не магло быць і размовы. Кошка шыпела, не давалася ў рукі. Выклікалі выратавальнікаў. Тыя параілі ўзяць эвакуатар, адвезці машыну на СТА, зняць кардан...
Аляксандр паддамкраціў машыну, выклікаў ветурача. Той даў жывёле наркоз. Потым гаспадар сам зняў кардан і вызваліў няшчасную. У ветклініцы ёй зрабілі перавязку, бо на баку была вялікая апёкавая рана... Хіба магла тая кошка не стаць пасля гэтага паўнапраўным членам сям'і Смірновых?
Аляксей Глазкоў.
г. Брэст.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro