У Брэсце пасля рэканструкцыі адкрыўся другі корпус абласной дзіцячай бальніцы
Завяршэнне рэканструкцыі цэлага корпуса лячэбнай установы — гэта, сапраўды, падзея, якой чакалі ў абласным цэнтры. Дзіцячая бальніца — аб'ект асаблівы. Рэканструкцыю яе пачалі яшчэ ў 2005 годзе. Спачатку аднавілі аддзяленне анестэзіі і рэанімацыі, а таксама аперацыйны блок. Усё аснасцілі сучасным абсталяваннем. Потым былі выраблены дакументы на рэканструкцыю лячэбнага корпуса на 120 ложкаў, які называюць корпусам "В". Работу распачалі ў 2010 годзе. "Будынак, узведзены ў далёкім 1958 годзе, давялося разваліць зусім, засталіся адны сцены, — расказвалі будаўнікі ПМК-6 "Аблсельбуда"
, — і зрабіць усё наноў". Трэба адзначыць, што з місіяй сваёй працаўнікі будаўнічай арганізацыі справіліся дастойна. Бальніца сустрэла наведвальнікаў прыгожым інтэр'ерам, бездакорным аздабленнем падлогі, сцен, столі.
— Усяго на рэканструкцыю затрачаны 23 мільярды рублёў, — адзначыў галоўны ўрач установы Алег Васільчук. — Набыта фізіятэрапеўтычнае абсталяванне, аснашчаны аддзяленні неўралогіі і кардыярэўматалогіі, куплены апарат для размарожвання плазмы, нейраэнцэфалограф.
Палаты аддзялення гастраэнтэралогіі ззяюць чысцінёй і святлом. У асноўным яны разлічаны на чатыры пацыенты. У некаторых мамы знаходзяцца разам з дзецьмі. Адна з іх, Марына Піліпенка, заў-
важыла, што ўмовы яе знаходжання з дзіцем нагадваюць санаторныя.
Перарэзаць сімвалічную стужку пры ўваходзе ў новы корпус прыехаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
— У нас пастаянна вядзецца будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя маленькіх грамадзян, — сказаў кіраўнік вобласці. — Зараз узводзіцца спальны корпус рэабілітацыйнага цэнтра "Тонус" для дзяцей, хворых на ДЦП. На падыходзе — дзіцячая паліклініка па вуліцы Кіжаватава.
Напрыканцы, пасля невялікай экскурсіі, губернатар спытаў у журналістаў: "Ну што, вам спадабалася?"
Не магло не спадабацца, не мог не парадаваць аб'ект, да ўзроўню якога павінны імкнуцца ўсе астатнія ўстановы аховы здароўя дзяцей. А медыкі ўжо асцярожна выказваюцца за неабходнасць будаўніцтва корпуса інфекцыйнага аддзялення дзіцячай бальніцы. Гэта надзённая патрэба Брэста і вобласці.
Святлана ЯСКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/ablasnaya-dzicyachaya-balnica
[6] https://zviazda.by/be/tags/ablselbud
[7] https://zviazda.by/be/tags/galouny-urach-ustanovy-aleg-vasilchuk
[8] https://zviazda.by/be/tags/maryna-pilipenka
[9] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-ablvykankama-kanstancin-sumar
[10] https://zviazda.by/be/tags/reabilitacyyny-centr-tonus
[11] https://zviazda.by/be/tags/vulica-kizhavatava