На станцыі сталічнага метро на рэйкі ўпаў мужчына.
Здарэнне адбылося амаль у 14 гадзін дня на другой лініі метрапалітэна. З перона станцыі "Кунцаўшчына" (у напрамку станцыі "Магілёўская") на пуці зваліўся 29-гадовы грамадзянін. Пасля зняцця напружання работнікі метрапалітэна дасталі мужчыну назад на перон. Затрымка руху электрацягнікоў склала 8 хвілін. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў у 14.20 была вымушана канстатаваць смерць... Яе прычына ўстанаўліваецца.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni