"Самымі дажджлівымі днямі на тыдні будуць пятніца і субота, калі праз Беларусь будзе праходзіць атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы", — паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
У сераду, 10 ліпеня, пераважна без ападкаў, днём у асобных раёнах — кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начы плюс 8-15 градусаў, днём — ад 21 да 28 вышэй за нуль.
У чацвер, 11 ліпеня, месцамі будуць ісці кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы плюс 10-17, у дзёнь 20-27 са знакам плюс, па паўднёвым усходзе краіны 29 градусаў.
У пятніцу і суботу, 12-13 ліпеня, кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя гадзіны прагназуецца плюс 12‑19, днём чакаецца 18-24 вышэй за нуль, ва ўсходніх раёнах — да плюс 27.
У нядзелю, 14 ліпеня, у сувязі з ростам атмасфернага ціску на большай частцы тэрыторыі рэспублікі спыняцца дажджы. Уначы будзе плюс 10-17 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 20 да 27 вышэй за нуль.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas