Аграрыі чатырох абласцей Беларусі пачалі ўборку азімага рапсу. Гэту культуру ўбіраюць на палях Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі — 39,8 года, прычым сярэдні ўзрост мужчыны — 37 гадоў, жанчыны — 42,2 года. Для параўнання: сярэдні ўзрост жыхароў планеты складае — 29 гадоў, Еўропы — 39,9 года.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка займае 3-е месца ў рэйтынгу ВТА. У параўнанні з мінулым спісам яна страціла адну пазіцыю, прапусціўшы на другое месца расіянку Марыю Шарапаву, а на першай пазіцыі па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс.
Стацыянарныя камеры фотафіксацыі пачнуць працаваць у пяці найбольш аварыйна-небяспечных участках на Мінскай кальцавой дарозе з 9 ліпеня. Гэта 0-ы, 10-ы, 2-і, 24-ы і 39-ы кіламетры МКАД.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro