Рэканструкцыя падзей 988 года на славянскіх землях адбывалася падчас міжнароднага моладзевага фестывалю на мяжы трох краін: Беларусі, Украіны і Расіі. 1025-годдзю Хрышчэння Русі прысвяцілі мерапрыемства яго сёлетнія гаспадары-арганізатары —украінскі бок.
У апошні дзень, які традыцыйна збірае не толькі моладзь, але і ўсіх ахвотных з наваколля, на скрыжаванне каля манумента Дружбы прыехала некалькі тысяч чалавек. У тым ліку праваслаўных вернікаў, якія прынялі ўдзел у Боскай Літургіі, што праходзіла на беразе возера. Дарэчы, як сказаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, для вернікаў межаў не існуе.
Свае прывітанні шматлікім гасцям і ўдзельнікам фэсту даслалі кіраўнікі Бранскай, Чарнігаўскай і Гомельскай абласцей. У прыватнасці, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік адзначыў, што гэты форум для жыхароў прыгранічных рэгіёнаў трох краін стаў знакам сяброўства і духоўнай блізкасці.
Абавязковая частка праграмы святочных мерапрыемстваў каля манумента Дружбы, якія сёлета праходзілі 44-ы раз, — работа горада майстроў усіх трох краін. І тут для прыхільнікаў творчасці любых кірункаў было дзе душы разгарнуцца. Шматлікія госці форуму наведалі творчыя пляцоўкі беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх рэгіёнаў, выставы-продажы тавараў народнага спажывання і пачаставаліся прадукцыяй прадпрыемстваў усіх трох дзяржаў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/igumenski-trakt
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[7] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc
[8] https://zviazda.by/be/tags/hryshchenne-rusi
[9] https://zviazda.by/be/tags/episkap-gomelski-i-zhlobinski-scyafan
[10] https://zviazda.by/be/tags/boskaya-liturgiya
[11] https://zviazda.by/be/tags/branskaya-voblasc
[12] https://zviazda.by/be/tags/charnigauskaya-voblasc
[13] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-dvornik