Забалочаная мясцовасць і няведанне правіл арыенціроўкі ў лесе згулялі ракавы жарт з мінчанінам, які прыехаў у Столінскі раён паглядзець прыроду Прыпяцкага ландшафтнага заказніка, паведамілі ў МНС Беларусі.
Столінскім выратавальнікам 8 ліпеня ў 22.30 паступіла паведамленне з сотавага тэлефона ад мінчаніна, які заблудзіў у забалочанай мясцовасці ў раёне вёскі Стахава. Мужчына 1974 года нараджэння расказаў, што самастойна вярнуцца з лесу яму не ўдасца, улічваючы, што набліжаецца ноч.
На пошукі гараджаніна накіраваліся супрацоўнікі МНС бліжэйшага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста і супрацоўнікі РАУС. У дзве гадзіны ночы выратавальнікі знайшлі яго на дрэве каля ракі Прыпяць. Ён быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Кар. БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni