Мсціслаў запрашае на традыцыйнае свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст". Яно пройдзе 27 і 28 ліпеня ў старажытным горадзе на беларуска-расійскім памежжы.
Як і заўсёды, удзельнікаў і гасцей свята чакае насычаная праграма. Фэст адкрываецца ўрачыстым шэсцем рыцарскіх клубаў, а потым іх удзельнікі пакажуць сваё майстэрства на турнірах. На Замкавай гары будуць спаборнічаць лучнікі, адбудуцца дзве рыцарскія арміі, клуб "Залатая шпора
" наладзіць конную дзею.
Будуць канцэрты і танцы, вогненнае шоу і феерверк. Запрацуе кірмаш і горад майстроў. Арганізатары прапануюць экскурсіі па гістарычных месцах Мсціслаўшчыны і помніках архітэктуры. З навінак праграмы — шоу асілкаў, "Сярэднявечны балаган" і нават гонкі прусакоў.
На большасць мерапрыемстваў трэба будзе набываць квіткі: іх кошт ад 5 да 30 тысяч рублёў, з палавіннай зніжкай для дзяцей да 10 гадоў. Аднак ёсць выгадная прапанова: атрымаць комплексны квіток за 160 тысяч рублёў.
Інфармацыю пра сферу паслуг на "Рыцарскім фэсце" можна ўзяць на сайце Мсціслаўскага райвыканкама. З харчаваннем і начлегам праблем не павінна быць, да таго ж мясцовыя ўлады на час свята робяць добраўпарадкаваную пляцоўку для палатачнага гарадка ў гарадскім парку.
Ілона ІВАНОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/kultura-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/rycarski-fest
[5] https://zviazda.by/be/tags/zamkavaya-gara
[6] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-shpora
[7] https://zviazda.by/be/tags/syarednyavechny-balagan
[8] https://zviazda.by/be/tags/mscislaushchyna
[9] https://zviazda.by/be/tags/ilona-ivanova