Лавіць вузкапалага рака дазволена ў Беларусі з 16 ліпеня.
Кароткачасовасць перыяду лоўлі вузкапалага рака абумоўлена асаблівасцямі віду. Для выношвання ікры самцы патрэбна больш за паўгода. І лоўля падводных жывёл у іншы час магла б мець цяжкія наступствы для ўсёй папуляцыі.
У Беларусі норма вылаву вузкапалага рака складае не больш як 30 штук за суткі на аднаго чалавека. Адзін лавец можа адначасова выкарыстаць максімум тры пасткі. Прычым памер кожнай з іх не павінен быць больш як адзін метр, дыяметр уваходнай адтуліны — не больш як 70 см, ячэйкі не могуць быць менш як 22 мм.
Кар. БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas