Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, сустракаючы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск вялікую групу спартсменаў з ХХVІІ Сусветнай летняй універсіяды, якая завяршылася ў Казані 17 ліпеня, даў высокую ацэнку іх выступленню.
"Вы сёння трыумфатары. Годны вынік на Сусветнай летняй універсіядзе, паказаны ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, вельмі ўражвае. Гэтыя спаборніцтвы былі асабліва прадстаўнічымі і рэкорднымі па колькасці ўдзельнікаў і краін. Медалі, якія вы заваявалі, ад гэтага набываюць яшчэ большую каштоўнасць. Думаю, вы прынеслі пачуццё вялікага эмацыйнага ўздыму людзям нашай краіны. Вашы вынікі вартыя таго, каб вас паважалі", — звяртаючыся да спартсменаў, падкрэсліў Аляксандр Шамко.
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas