Па Мінску з пачатку месяца былі развешаны заклікі аб дапамозе: знайсці Таццяну Слонімскую, якая знікла без вестак. Учора ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці паведамілі, што затрымалі падазраваных у забойстве жанчыны.
Апошні раз Таццяну бачылі 3 ліпеня 2013 года. Яна паехала на машыне да маці, а пасля планавала пазбіраць ягад у Мінскім раёне. "Учора следчая група паблізу вёскі Дварэц Мінскага раёна знайшла труп жанчыны з нажавым раненнем — як мяркуецца, грамадзянкі Слонімскай, — адзначылі ва УСК па Мінскай вобласці. — Удалося затрымаць і падазраваных у здзяйсненні забойства. Гэта жыхары Мінска ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў". Маладыя людзі забілі жанчыну з карыслівых меркаванняў, бо хацелі завалодаць яе маёмасцю. Каб "замесці" сляды, закапалі труп. Пасля машыну жанчыны прадалі праз інтэрнэт у Расію. Па факце заведзена крымінальная справа.
Надзея ДРЫЛА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni