Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт з фільтрам у жніўні павялічацца ў Беларусі на 5-21,2 працэнта. Падаражанне закране ў асноўным імпартныя цыгарэты.
Міжведамасны савет па рэкламе створаны ў Беларусі. Узначаліў савет міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінінфарма, Мінкультуры, Мінспорту і турызму, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама і іншыя.
Расія прапануе ўвесці 10-працэнтную пошліну на ўвоз у МС турыстычных аўтобусаў.
Дырэктар гасцініцы "Планета" выкінуўся з балкона 8 паверха ўласнай кватэры. Следства мяркуе, што асноўная версія гібелі мужчыны — самагубства, аднак разглядаюцца і іншыя версіі.
Рашэннямі выканкамаў ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Астравецкім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці зоны, свабодныя ад курэння, вызначаны ў гарадскіх парках і скверах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro