Жыльцоў дома № 14 па сталічнай вуліцы Чарнышэўскага ноччу разбудзіў гучны стук. Два маладыя чалавекі спрабавалі ўскрыць кватэру пры дапамозе сякеры... "Калі суседзі пазванілі ў службу "102", на ўказаны адрас выехала група затрымання Першамайскага аддзела дэпартамента аховы,
якая блакіравала пад'езд. Першы зламыснік быў затрыманы пры спробе выбегчы з яго. Другі нарад групы затрымання, які падаспеў на дапамогу, на апошнім паверсе дома затрымаў другога злачынцу, — паведамілі ў Першамайскім аддзеле дэпартамента аховы МУС. — Пад дыванком кватэры была знойдзена і сякера".
Сяргей СТАРЫНАЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/z-zhyccya
[2] https://zviazda.by/be/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-starynau
[4] https://zviazda.by/be/tags/vulica-charnysheuskaga
[5] https://zviazda.by/be/tags/grupa-zatrymannya-pershamayskaga-addzela-departamenta-ahovy