Грамадзяне краіны, безумоўна, маюць рацыю, калі выказваюць незадаволенасць тым, што жылы дом, дзе яны павінны справіць наваселле праз адзначаны ў дагаворы час, будуецца гадамі, і пры гэтым неаднаразова і ў разы павялічваецца кошт "квадрата". На Віцебшчыне выявілі шэраг недахопаў і парушэнняў у галіне будаўніцтва.
— Была праведзена комплексная праверка Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, а таксама дзейнасці некалькіх адпаведных структур гарвыканкамаў і райвыканкамаў. Выяўлены Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама,
цэлы шэраг парушэнняў. І праблемы не толькі ў будаўніках, але і ў кантралюючых іх дзейнасць органах, — расказаў Генадзій Дыско, пракурор Віцебскай вобласці. — Напрыклад падаўжэнне тэрмінаў будаўніцтва нічым не матывавалася. Пішуць будаўнікі: маўляў, просім упраўленне капітальнага будаўніцтва дазволіць здаць аб'ект у больш позні час. Але няма абгрунтавання прычыны даўгабуду. А кошт квадратнага метра расце...
Выяўлена маса парушэнняў і ў пытанні разгляду зваротаў грамадзян. У прыватнасці, грамадзянка напісала больш за 30 зваротаў па тэме будаўніцтва ў розныя інстанцыі. У адказ атрымлівала адпіскі пра інфляцыю і іншае.
8 зваротаў ад грамадзян па пытанні долевага будаўніцтва сёлета атрымалі ў абласной пракуратуры. Адно з іх накіравалі для праверкі ва ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Тым часам у судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да былога дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама. Як паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласці, ён даручыў падначаленым падпісаць дакументы, якія змяшчаюць недакладныя звесткі аб аб'ёмах выкананых будаўніча-мантажных работ. Размова ідзе аб будаўніцтве школы ў вёсцы ў Сенненскім раёне і рэканструкцыі дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Жамчужына". Дырэктар упраўлення даў каманду пералічыць дзвюм фірмам грошы. Пасля чаго гэтыя падрадныя арганізацыі абвясцілі сябе банкрутамі. Страту, нанесеную дзяржаве, ацэньваюць у памеры каля 1,6 мільярда рублёў.
А літаральна на днях завялі крымінальную справу ў дачыненні да прараба дзяржаўнага будаўнічага прадпрыемства. Устаноўлена, што ў перыяд са жніўня 2010 года па лістапад 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, ён выкарыстаў у прыватных мэтах тэхніку і работнікаў — у іх працоўны час. Зарплату рабочыя атрымлівалі па месцы працы, а будавалі дом гэтага "спецыяліста". Памер прычыненай прарабам шкоды — 103 мільёны рублёў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebshchyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-pa-arhitektury-i-budaunictve-vicebskaga-ablvykankama
[7] https://zviazda.by/be/tags/genadziy-dysko-prakuror-vicebskay-voblasci
[8] https://zviazda.by/be/tags/upraulenne-unutranyh-sprau-vicebskaga-ablvykankama
[9] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-vicebskay-voblasci
[10] https://zviazda.by/be/tags/sennenski-rayon
[11] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-reabilitacyyna-azdaraulenchy-centr-zhamchuzhyna