Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Праграмай візіту запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэм'ерам Дзяржаўнага савета Лі Кэцянам і старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Юй Чжэншэнам.
У ходзе візіту плануецца падпісанне сумеснай дэкларацыі і больш як 20 двухбаковых пагадненняў, пратаколаў і кантрактаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/aficyyna