Любанскі край. Стракатыя краскі яго палёў вы сустрэнеце амаль што ў кожнай мясцовай хаце. На ручніках і фіранках, сурвэтках і дыванках, хустачках і кашулях квітнеюць валошкі, ружы, рамонкі... Нібы чароўны букет, які сабралі тут у далёкія часы і перадаюць ад пакалення да пакалення.
На Любаншчыне шмат робіцца, каб захаваць традыцыі майстроў, навучыць дзятву мясцовым рамёствам. У пацвярджэнне — фотаздымкі, зробленыя тут у гэтыя дні.
Галіна Сівіцкая — вядомая вышывальшчыца. Гэтым летам ёй прысвоена званне "Народны майстар Рэспублікі Беларусь"
Настаўнік Соснаўскай сярэдняй школы Анатоль Вялічка шмат гадоў заняты краязнаўчай і музейнай справай.
Кіраўнік гуртка "Бабуліны лялькі" Ірына Яскевіч і яе вучаніцы Соф’я Якавец,
Карына Сулім.
Яўген Пясецкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0