Увечары, пасля 19 гадзін, жанчына паведаміла гомельскім выратавальнікам, што ў раёне 2-й Грамадзянскай вуліцы на возеры тоне чалавек.
На месцы работнікі МНС сапраўды ўбачылі мужчыну, пенсіянера 1932 года нараджэння. Высветлілася, што ён яшчэ каля 7 гадзін раніцы пайшоў на возера па лазу, якая патрэбна яму для вырабу кошыкаў. І... захрас у ілістым дне. 12 гадзін ён крычаў "Ратуйце!". І толькі ўвечары яго заўважылі адпачывальнікі і выклікалі дапамогу. Аддзяленне вадалазнай службы пры дапамозе надзіманай лодкі дастала пацярпелага з вады і даставіла на бераг. З дыягназам "агульнае пераахалоджванне арганізма" мужчыну, для якога возера стала пасткай на 12 гадзін, даставілі ў бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni