Легкавы аўтамабіль "Мерседэс Бэнц Е230", якім кіраваў грамадзянін Беларусі, супрацоўнікі аператыўна-пошукавага аддзела Гомельскай мытні спынілі падчас спецыяльнага мерапрыемства ў Добрушы.
Рэгістрацыйныя нумары паказвалі на тое, што ён знаходзіцца на ўліку ў Расійскай Федэрацыі. Пры аглядзе было ўстаноўлена, што VІN нумар на кузаве не адпавядае нумару ў пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку. У сваім тлумачэнні кіроўца "Мерседэса" заявіў, што набыў аўто ў расіяніна разам з рэгістрацыйным нумарам і пасведчаннем аб рэгістрацыі.
Падчас праверкі ўстаноўлена, што звестак пра здзяйсненне мытных аперацый на тэрыторыі Беларусі з гэтым аўтамабілем у базе даных няма. Улічваючы, што неўстаноўленая асоба не задэкларавала аўтамабіль пры ўвозе ў Беларусь, а таксама перадала транспартны сродак рэзідэнту нашай краіны ў парушэнне заканадаўства, "Мерседэс Бэнц Е230" коштам больш за 80 млн рублёў канфіскаваны і распачаты адміністрацыйны працэс.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni