Беларусь часова абмежавала ўвоз свойскіх і дзікіх жвачных жывёл з Літвы. Паводле інфармацыі, якая ёсць у дэпартаменце, на тэрыторыі Літвы выяўлены жывёлы серапазітыўныя па хваробе Шмаленберга.
Учора ў Жлобіне малады мужчына скочыў з моста на чыгунку ў момант, калі ўнізе праходзіў хуткі цягнік "Мінск — Сімферопаль". Ён апынуўся ў межрэльсавай прасторы, таму, атрымаўшы шматлікія траўмы і пашкоджанні, застаўся жывы, і быў дастаўлены ў рэанімацыю. Рух не быў спынены.
Паблізу вёскі Зубакі Віцебскага раёна ў лесе быў знойдзены сапраўдны арсенал боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сапёры знішчылі больш за 90 артылерыйскіх снарадаў, 4 гранаты і 2 мінамётныя міны.
Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы з 26 чэрвеня па 1 жніўня праведзена абследаванне 409 зон масавага адпачынку каля вады, на 34 з іх устаноўлены парушэнні санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Іх праца абмежаваная, прыпынена або забаронена.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro