У сталіцы прайшло галоўнае свята скутарыстаў краіны Fаshіоn Sсооtеr Fеst.
Некалькі гадоў таму каля 150 скутарыстаў у незвычайных строях выехалі на вуліцы Мінска, каб прыцягнуць увагу да сваіх транспартных сродкаў. Гэтая падзея настолькі спадабалася кіроўцам двухколавай тэхнікі, што яны вырашылі ператварыць фэст у своеасаблівую традыцыю.
Сёлета вялікая калона скутарыстаў стартавала ад прадпрыемства "Мотавела" па Партызанскім праспекце і прыбыла ў парк імя Горкага.
Надвор'е ў гэты дзень падрыхтавала шмат сюрпрызаў, але некаторыя ўсё ж адважыліся прыехаць да месца збору ў дзелавых строях і нават стылізаваных касцюмах.
Па меркаванні арганізатараў фестывалю, галоўная мэта правядзення Fаshіоn Sсооtеr Fеst — паказаць, што скутар не толькі паўнапраўны ўдзельнік дарожнага руху, але і самы крэатыўны і зручны спосаб перамяшчэння па гарадскіх вуліцах.
Марына БЕГУНКОВА,
фота аўтара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[4] https://zviazda.by/be/adpachynak
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/fashion-ssooter-fest
[7] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva-motavela
[8] https://zviazda.by/be/tags/partyzanski-praspekt
[9] https://zviazda.by/be/tags/park-imya-gorkaga