У вайсковых часцях Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны гарачая пара: там пачаўся другі этап планавых аператыўна-тактычных вучэнняў. Самы напружаны пункт — гэта практычныя стрэльбы разлікаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады на расійскім ваенным палігоне "Целемба", што знаходзіцца ў Забайкальскім рэгіёне.
Страляць ім там давядзецца па трох відах паветраных мішэняў, якія імітуюць авіяцыю, крылатыя і балістычныя ракеты. А гэта — экзамен няпросты. Эшалоны з беларускімі вайскоўцамі ўжо адправіліся ў Забайкалле. Да расійскага палігона, дзе і адбудуцца стрэльбы, іх чакае шлях працягласцю амаль у сем тысяч кіламетраў.
Віктар Воінаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/placdarm