Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеяння гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 37-гадовага жыхара сталіцы, які займаўся гандлем матэрыяламі парнаграфічнага характару. Што цікава, у якасці носьбітаў для іх былі... відэакасеты.
Не сакрэт, што зараз знайсці відэамагнітафон ці відэаплэер не так і проста: гэта ўжо рэтратэхніка. Тым не менш прадпрымальны гандляр даволі паспяхова рэалізоўваў і гэтае своеасаблівае "прывітанне" з 1990-х гадоў.
А выявілі факт гандлю забароненым падчас рэйдавых мерапрыемстваў на рынку ў Ждановічах. Пры далейшай праверцы было ўстаноўлена, што падпольнае распаўсюджванне матэрыялаў парнаграфічнага характару арганізаваў раней неаднойчы судзімы за крадзяжы і ўгоны жыхар сталіцы. Аператыўнікі канфіскавалі ўвесь тавар на DVD-дысках, а таксама ліквідавалі студыю па тыражыраванні інтымнага відэа, якая размяшчалася на кватэры затрыманага. Пры аглядзе яго жылля міліцыянеры знайшлі некалькі дзясяткаў відэакасет з матэрыяламі парнаграфічнага характару.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni