Унікальны абраз Ісуса Хрыста перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сям'і Яніны Чыкіды. Яніна Паўлаўна атрымала гэтую каштоўнасць ад матулі, тая — ад сваёй бабулі. Колькі гадоў гэтаму абразу — ніхто не ведае. Але калі прыблізна палічыць, то атрымліваецца больш за дзвесце! Яніна Паўлаўна ўпэўнена, што ўнікальны абраз дапамагае ў жыцці і даўно ўжо стаў сапраўднай сямейнай каштоўнасцю. І вельмі жадае, каб яе ўнукі і праўнукі гэтак жа добра захоўвалі святыню, як і ўсе продкі.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.
Стаўбцоўскі р-н.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0