Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам пісьменніка, журналіста, лаўрэата Ленінскай прэміі Васіля Пяскова ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Чалавек вялікага таленту і невычэрпнай творчай энергіі, Васіль Міхайлавіч пакінуў яркі след у расійскай культуры, экалогіі і журналістыцы, — гаворыцца ў спачуванні. — У шматлікіх кнігах, нарысах і тэлеперадачах ён узнімаў вострыя праблемы ўзаемаадносін чалавека з прыродай, захавання для сучасных і будучых пакаленняў багаццяў Зямлі. Светлая памяць пра Васіля Міхайлавіча Пяскова назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/aficyyna