У Белавежскай пушчы аб'яўлены конкурс "Казкі Дзядулі Мароза" на лепшую казачную гісторыю для пушчанскага чараўніка. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў турыстычным аддзеле нацыянальнага парку.
Творчая акцыя прымеркавана да 10-гадовага юбілею сядзібы і працягнецца да канца верасня. Удзел у ёй можа ўзяць любы ахвотны, нягледзячы на ўзрост. Аматарам эпісталярнага жанру прапаноўваецца прыдумаць і напісаць казку пра прыгоды і жыццё Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, яго чароўную сядзібу, рэальных і казачных персанажаў. Пераможцаў конкурсу, якія зоймуць тры першыя месцы, чакае бясплатная экскурсія па сядзібе і падарунак ад яго гаспадара — кніга пра Белавежскую пушчу і фатаграфія на памяць, зробленая ў троннай зале рэзідэнцыі.
Дзесяцігадовы юбілей сядзібы ў Нацыянальным парку будуць адзначаць з 13 па 15 снежня 2013 года. Цэнтральнай падзеяй свята стане прэзентацыя праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі", падчас якой у пушчы будзе адкрыта першая міжнародная казачная вярста.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva-0