Крымінальная справа заведзена ў дачыненні да былога намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "Барысаўскі мясакамбінат" па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы), паведамілі БЕЛТА ў Генпракуратуры.
Справа заведзена па выніках праверкі, якую правяло Упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры па ўзаемадзеянні з УУС Мінаблвыканкама. "З матэрыялаў праверкі відаць, што падазроны, парушаючы патрабаванні палажэння аб закупцы тавараў, работ і паслуг з карыснай або іншай асабістай зацікаўленасці, аддаваў указанні сваім падначаленым ажыццяўляць за кошт сродкаў ААТ "Барысаўскі мясакамбінат" закупку гофратары ў пасрэдніцкай структуры, заснавальнікам якой ён раней з'яўляўся, па завышаных цэнах без правядзення працэдуры ацэнкі і выбару пастаўшчыка, адкрытага конкурсу", — патлумачылі ў пракуратуры. Урон, нанесены прадпрыемству, ацэньваецца на суму звыш Br691 млн. Для арганізацыі папярэдняга следства крымінальная справа накіравана ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, удакладнілі ў Генпракуратуры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro