Брэст 106.6 FM
Віцебск 101.8 FM
Мінск 107.1 FM
Гродна 104.2 FM
Магілёў 107.8 FM
Бабруйск 103.6 FM
Баранавічы 98.4 FM
Салігорск 104.3 FM
Пінск 103.2 FM
"Кірава, 17" — гэта адрас штаб-кватэры Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Таму і праграма, якая распавядае аб працы Выканкама СНД, называецца менавіта так.
2013-ы — асаблівы год для нас. Беларусь старшынствуе ў СНД. Савет пастаянных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах Садружнасці ўзначаліў беларус Васіль Пугачоў. Найбуйнейшыя пасяджэнні на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і прэзідэнтаў пройдуць у нашай краіне. Можна сказаць, што Мінск сёлета — двойчы сталіца СНД.
Штотыдзень у мінскай штаб-кватэры збіраюцца эксперты і разглядаюць на пленарных пасяджэннях дагаворы і пагадненні, якія закранаюць усе вобласці міждзяржаўных адносін. Адна з задач — уніфікаваць заканадаўства краін, стварыць для грамадзян адзінаццаці дзяржаў роўныя ўмовы для камфортнага жыцця і працы ў Садружнасці. Эксперты абмяркоўваюць і прызнанне дыпломаў, і налічэнне пенсій, і аказанне медыцынскай дапамогі, і правядзенне сумесных навуковых распрацовак, і арганізацыю культурных форумаў, і здымкі фільмаў.
Быць у курсе гэтых падзей, ведаць новыя падрабязнасці жыцця ў Садружнасці дапаможа праграма "Кірава, 17". Слухайце кожны панядзелак у 14.45 на "мірнай" хвалі!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro