У аб'яднанай сістэме проціпаветранай абароны краін СНД пачаліся сумесныя вучэнні "Баявая садружнасць-2013". Манеўры пройдуць у тры этапы і прадоўжацца да 12 верасня. У іх прымуць удзел больш як 500 ваеннаслужачых, будуць задзейнічаны звыш 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі войскаў.
Міжнародны кулінарны фестываль пройдзе 17-18 жніўня ў мінскім парку імя Горкага. Гасцей фестывалю чакаюць дэгустацыі, розныя конкурсы, канцэртная праграма. Таксама арганізатары падрыхтавалі майстар-класы знакамітых повараў па беларускай кухні і кухнях розных краін свету.
Суб'ектаў сферы гандлю і паслуг Беларусі абавязалі прымаць да аплаты ўсе банкаўскія карткі, выдадзеныя ў рамках зарплатных праектаў.
Расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа з 20 жніўня будзе часова зменены ў сувязі з пачаткам рэканструкцыі прыпыначнага пункта Інстытут Культуры. Часовыя змяненні ў раскладзе руху датычацца і цягнікоў, якія адпраўляюцца з пунктаў Мінск-Паўночны, Мінск-Усходні і са станцыі Мінск-Пасажырскі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro