У Мінску мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі, пераблытаўшы гаручую вадкасць з вадой.
На тэрыторыі Мінскага эсперыментальна-фурнітурнага завода 60-гадовы слесар вырашыў патушыць загаранне рыззя на кантэйнернай пляцоўцы, для чаго выкарыстаў вадкасць з бутэлькі, што ляжала непадалёку, палічыўшы, што гэта вада. Аднак вадкасць успыхнула, мужчына паспрабаваў затаптаць полымя, але на ім загарэлася адзенне. Агонь затушылі відавочцы здарэння. Пацярпелы атрымаў апёкі 50% паверхні цела.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni