Яркае і незабыўнае адзенне ў рэтра-стылі і аздобленыя веласіпеды — вось што спатрэбілася моладзі, каб паўдзельнічаць у незвычайным велапрабегу. Моладзевая субкультура 1950-1960-х гадоў зноў стала папулярнай пасля выхаду карціны Валерыя Тадароўскага
. І сапраўды, хлопцы і дзяўчаты, ды яшчэ і на веласіпедах, вылучаліся сярод натоўпу.
Стартавая кропка — плошча Незалежнасці. Менавіта тут больш за пяцьдзясят маладых людзей у незвычайных яркіх строях сустрэліся, каб пракаціцца па сталічных вуліцах. Дарэчы, па словах арганізатараў, разам з мінчанамі ў велапрабегу паўдзельнічалі беларусы з іншых краін, госці з Украіны.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/infarmbyuro
[3] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-tadarouski
[4] https://zviazda.by/be/tags/ploshcha-nezalezhnasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/stylyagi
[6] https://zviazda.by/be/adam-i-eva