З мэтай аблегчыць парадак выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце Мінск, у адпаведнасці з пастановай Саўміна №725 ад 16 жніўня аб унясенні змяненняў у Візавыя правілы Рэспублікі Беларусь, з 22 жніўня ўсе замежныя грамадзяне, што прыбываюць у нашу краіну праз названы аэрапорт, будуць мець магчымасць атрымання ўязных віз тут жа на месцы.
Разам з тым, Міністэрства замежных спраў звяртае ўвагу на захаванне патрабавання загадзя прадастаўляць ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення міністэрства дакументы візавай падтрымкі, неабходных для афармлення ўязных віз.
У прыватнасці, для афармлення кароткатэрміновых уязных віз — не пазней чым за тры працоўныя дні да мяркуемай даты прыбыцця замежнага грамадзяніна, а для доўгатэрміновых — не пазней чым за пяць дзён да мяркуемай даты прыбыцця. У сувязі з цяжкім захворваннем ці смерцю блізкага сваяка ці члена сям'і іншаземца дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадастаўлены ў момант звароту іншаземца па візу.
Дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадастаўлены самастойна ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, якое знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск (кантактны тэлефон: +375 17 279 20 58) або па пошце з улікам тэрмінаў дастаўкі (220054, г. Мінск, тэрыторыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск, упраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь).
Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы вядзецца толькі пры наяўнасці ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права выдаваць запрашэнні на навучанне.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas