Акцёр Раман Падаляка прызнаны лепшым выканаўцам мужчынскай ролі на фестывалі ў Друскінінкаі.
У першым Міжнародным тэатральным фестывалі ""Vаsаrа-2013" браў удзел спектакль "Дзяды", прадстаўлены ўвесну "Тэатрам Ч". Паэма Адама Міцкевіча
прагучала са сцэны па-беларуску дзякуючы прадзюсару Андрэю Чорнаму, які запрасіў да пастаноўкі рэжысёра з Літвы Рамунэ Кудзманайтэ. Акрамя таго, дапамагалі ствараць вобраз спектакля літоўская мастачка Надзея Гультаява і аўтар музыкі Фаустас Латэнас. А вось акцёрскі склад — наш, беларускі. Ролю галоўнага героя Густава-Конрада выканаў Раман Падаляка. Праца для яго была вельмі адказнай: вуснамі яго героя агучваюцца думкі самога аўтара, паэта Адама Міцкевіча. Гэта адзначылі на фестывалі ў літоўскім Друскінінкаі, дзе беларускі акцёр атрымаў перамогу ў намінацыі "Лепшая мужчынская роля". У фестывалі прымалі ўдзел тэатры Літвы, Расіі, Беларусі і іншых краін СНД. У нашага гледача будзе магчымасць паглядзець на Рамана Падаляку ў спектаклі "Дзяды" паводле Міцкевіча: менавіта гэтым спектаклем "Тэатр Ч" адкрые новы сезон.
Ларыса ЦІМОШЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/larysa-cimoshyk
[2] https://zviazda.by/be/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/raman-padalyaka
[6] https://zviazda.by/be/tags/akcyor-raman-padalyaka
[7] https://zviazda.by/be/tags/festyval-u-druskininkai
[8] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-teatralny-festyval-vasara-2013
[9] https://zviazda.by/be/tags/spektakl-dzyady
[10] https://zviazda.by/be/tags/paema-adama-mickevicha
[11] https://zviazda.by/be/tags/andrey-chorny
[12] https://zviazda.by/be/tags/ramune-kudzmanayte
[13] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-gultayava
[14] https://zviazda.by/be/tags/faustas-latenas