Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2013/2014 навучальным годзе. Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць толькі 50% ад кошту падручнікаў.
Для першакласнікаў карыстанне камплектам падручнікаў будзе каштаваць 27 500 рублёў. Для вучняў 2-х класаў — 28 250 рублёў, для 3-х класаў — 53 450 рублёў, для 4-х — 43 500 рублёў, для 5-х — 23 000 рублёў, 6-х — 19 300 рублёў, 7-х — 31 700 рублёў, 8-х — 36 400 рублёў, 9-х — 53 300 рублёў, 10-х — 72 250 рублёў і 11-х — 69 900 рублёў. Такім чынам, найбольш адчувальна падручнікі падаражэлі для трэцякласнікаў, вучняў чацвёртых і адзінаццатых класаў.
У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі,
ад унясення платы за карыстанне падручнікамі вызваляюцца: навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў адукацыі; асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі; дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і інваліды з дзяцінства; асобы, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, хворыя на анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз; дзеці з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей ва ўзросце, старэйшым за 3 гады; навучэнцы з сем'яў, у якіх адзін ці абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ груп, і некаторыя іншыя катэгорыі.
Для навучэнцаў са шматдзетных сем'яў (трое і больш дзяцей) плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50% ад вызначанай платы.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/poglyad
[4] https://zviazda.by/be/tags/poglyad
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/kodeks-ab-adukacyi