Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы адносна службовых асоб ЗАТ "Беларуская калійная кампанія", паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.
"Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь расследуюцца крымінальныя справы, заведзеныя Генеральнай пракуратурай па ч.3 арт.424 "Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі" КК у адносінах да службовых асоб ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (ЗАТ "БКК"): старшыні наглядальнага савета Уладзіслава Баумгертнера, члена наглядальнага савета Алега Пятрова, першага намесніка генеральнага дырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка генеральнага дырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава
і іншых асоб", — растлумачылі ў камітэце.
У СК дадалі, што падставай для распачынання крымінальных спраў паслужылі матэрыялы аб учыненні гэтымі людзьмі відавочных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што прывяло да нанясення істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Рэспублікі Беларусь, а таксама нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ "Беларуськалій" і ЗАТ "БКК". "На падставе наяўных доказаў і іншых фактычных матэрыялаў Следчым камітэтам вынесены пастановы аб прызнанні названых асоб абвінавачанымі", — таксама паведамілі ў ведамстве.
Старшыня наглядальнага савета ЗАТ "БКК" Уладзіслаў Баумгертнер затрыманы, у адносінах да яго выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Пятроў, Саладоўнікаў, Яўстратаў, Самойлаў аб'яўлены ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрпала. У ходзе расследавання крымінальных спраў Следчым камітэтам устанаўліваюцца і дакументуюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці вышэйназваных і іншых службовых асоб ЗАТ "БКК".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/poglyad
[3] https://zviazda.by/be/tags/poglyad
[4] https://zviazda.by/be/tags/belta
[5] https://zviazda.by/be/tags/generalnaya-prakuratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/zat-belaruskaya-kaliynaya-kampaniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet-respubliki-belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-naglyadalnaga-saveta-uladzislau-baumgertner
[9] https://zviazda.by/be/tags/chlen-naglyadalnaga-saveta-aleg-pyatrou
[10] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-generalnaga-dyrektara-pa-finansah-igar-yaustratau
[11] https://zviazda.by/be/tags/nachalnik-frahtovaga-addzela-dzmitryy-samoylau