У Бабруйску прайшоў фінал ХІ Рэспубліканскага экалагічнага форуму
Форум стартаваў яшчэ ў красавіку, і за мінулы час было праведзена шмат экалагічных акцыяй. Ён прысвечаны Году экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, які аб'яўлены сёлета ў СНД.
У фінале, які прайшоў у Бабруйску 23-26 жніўня, прынялі ўдзел больш за паўтысячы дэлегатаў з усёй краіны. Удзельнікі форуму і кіраўніцтва прайшлі шэсцем па вуліцах Бабруйска. Урачыстае адкрыццё адбылося на плошчы Леніна. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко заявіў, што ў нашай краіне ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў з'яўляецца адным з кірункаў дзяржаўнай палітыкі.
Выстава ў Бабруйску прадставіла "Сучасныя тэхналогіі ў вобласці аховы і выкарыстання прыродных рэсурсаў". Там можна было пабачыць вясельны картэж для аматараў прыроды, даведацца пра альтэрнатыву пластыкавым пакетам. Спецыялісты расказвалі пры тэхналогію ачыстку вады і вытворчасць чыстых прадуктаў у сельскай гаспадарцы.
У Бабруйску эколагі зрабілі свой уклад у агульную справу і пасадзілі дубовую алею — як сімвал ашчаднага стаўлення беларусаў да прыроды, а таксама зарыбілі ўчастак ракі Бярэзіны сцерляддзю, выпусціўшы ў ваду сотні малькоў гэтай каштоўнай рыбы.
Госці экафоруму наведалі таксама прадпрыемствы, дзе ёсць паспяховыя прыклады рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяроддзя. Дэлегаты пазнаёміліся з работай Асіповіцкай ГЭС і біягазавай устаноўкі ў СВК "Рассвет" Кіраўскага раёна, з тэхналогіямі выкарыстання сыроваткі на Бялыніцкім масласырзаводзе і бітага шкла ў вытворчасці на шклозаводзе "Ялізава", сістэмай ачысткі сцёкавых вод на "Сервалюкс Агра". У Бабруйску паказалі пляцоўку для раздзельнага збірання другасных рэсурсаў і ўзорны экалагічны дворык.
Завяршыўся экалагічны форум канцэртам і святочным феерверкам.
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro