У Беларусі за студзень—ліпень гэтага года зарэгістравана амаль 44,9 тыс. шлюбаў, іх колькасць павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 21,5 працэнта. Што датычыцца разводаў, то за такі ж перыяд іх зафіксавана менш як 20,4 тыс., іх стала менш на 17,3 працэнта.
Да 2025 года доля жыхароў Беларусі, якія маюць залішнюю вагу, можа дасягнуць 50 працэнтаў, паведаміла кіраўнік лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ "Маці і дзіця" Маргарыта Дзевялтоўская.
Эколагі з ЗША звярнуліся да Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі з просьбай прысвойваць ураганам імёны палітыкаў, якія ігнаруюць праблему змянення клімату.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro