У гэтым перакананы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булягенаў, які сустрэўся з журналістамі напярэдадні пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Гродне.
Пасол адзначыў, што беларуская прадукцыя ў Казахстане запатрабавана: «Па якасці яна ні ў чым не саступае вядомым еўрапейскім брэндам, а ў эксплуатацыі для нас больш зразумелая». Аднак патэнцыял дзелавога партнёрства пакуль выкарыстоўваецца далёка не цалкам. У прыватнасці, слаба задзейнічаны магчымасці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. На думку Ергалі Булягенава, леташні таваразварот суб'ектаў гаспадарання Гродзенскай вобласці з Казахстанам у памеры 57,7 мільёна долараў — гэта мізэр ад таго, чаго можна дасягнуць. Ён упэўнены, што нармальным будзе таваразварот у 500 мільёнаў долараў. Для гэтага трэба не толькі гандляваць, але і ствараць сумесныя прадпрыемствы, заахвочваць спрыяльнымі ўмовамі інвестараў.
Дарэчы, у Казахстане ўжо распачалася вялізная праца па падрыхтоўцы міжнароднай выставы «Экспа», якая адбудзецца ў Астане ў 2017 годзе — упершыню сярод краін СНД. Ергалі Булягенаў спадзяецца, што ў гэтым грандыёзным праекце прымуць удзел і беларускія кампаніі.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/ergali-bulyagenau