Бягучая эканамічная сітуацыя і работа эканомікі ў 2013 годзе, праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2014 год, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, а таксама меры па развіцці грашова-крэдытнай сістэмы краіны разгледжаны ўчора на пасяджэнні Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, перадае БЕЛТА.
На пасяджэнні выпрацаваны дадатковыя меры па росце і дыверсіфікацыі экспарту, зніжэнні складскіх запасаў, аптымізацыі бюджэтных расходаў, прыцягнення дадатковых сродкаў у мадэрнізацыю эканомікі, уключаючы прамыя замежныя інвестыцыі. Вызначаны дадатковыя крыніцы валютных паступленняў у краіну ў 2013—2014 гадах, меры па аптымізацыі імпарту.
Як было адзначана, прынятыя рашэнні дадуць магчымасць умацаваць эканамічную і энергетычную бяспеку рэспублікі. «Гэта ўжо не першы разгляд пытанняў 2014 года, як нам працаваць», — адзначыў прэм'ер. Для абмеркавання прапанаваны дакументы, дапрацаваныя па выніках пасяджэння ўрада, якое адбылося 23 ліпеня. Тады была дасягнута дамоўленасць, што ў дапрацоўцы выказаных падыходаў і прапаноў прымуць актыўны ўдзел усе аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, адпаведныя міністэрствы, камітэты і іншыя органы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку якія не ўваходзяць у сістэму Савета Міністраў. «Галоўная задача заключаецца не ў тым, каб дапрацаваць якія-небудзь канкрэтныя лічбы, а ў тым, каб паспяхова рэалізаваць тыя прагнозныя паказчыкі, якія былі прапанаваны», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich