Абразы ХV—ХІХ стагоддзяў прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі
Міжнародная выстаўка «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» адкрыецца 17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі БЕЛТА ў НММ.
На выстаўцы, прысвечанай святкаванню ў Беларусі 1025-годдзя Хрышчэння Русі, будуць дэманстравацца больш як 90 унікальных твораў іканапісу ХV — пачатку ХІХ стагоддзя з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі.
Работа экспазіцыі прадоўжыцца да 5 снежня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya