Дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Юрый Кулік раптоўна памёр на 62-м годзе жыцця, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Папярэдняя прычына смерці не называецца. Цырымонія развітання адбудзецца 3 верасня ў 13.00 у Доме літаратара. Як плануецца, пахаваюць Юрыя Куліка на Паўночных могілках.
Юрый Кулік скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976) па спецыяльнасці «артыст драматычнага тэатра і кіно». Служыў артыстам у тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск, 1976—1988). Быў накіраваны ў тэатр імя Янкі Купалы для рэжысёрскай стажыроўкі (1988). Як рэжысёр-пастаноўшчык адбыўся ў ТЮГу (1991—1995). Працаваў у Саюзе тэатральных дзеячаў, дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, з 2009 года аднавіў работу ў ТЮГу ў якасці дырэктара.
Вядомы як рэжысёр і драматург, яго п'есы неаднаразова ставіліся ў розны час, спектаклі па п'есе «Аднакласнікі» («Дзень птэрадактыля») і «Пані Завіруха» з поспехам ідуць і сёння ў ТЮГу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/teatr
[2] https://zviazda.by/be/pamyac
[3] https://zviazda.by/be/tags/belta
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-kulik
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-respublikanski-teatr-yunaga-gledacha
[6] https://zviazda.by/be/tags/dom-litaratara