Кіраўнікі буйных будаўнічых прадпрыемстваў Мінска будавалі сабе катэджы за бюджэтныя сродкі, накіраваныя на будаўніцтва культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу ў мінскім раёне Чыжоўка, паведаміла рэдакцыі старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі Вераніка Пасмеццева.
Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама выкрылі злачынную групу, якая складаецца з кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемства «Мінскпрамбуд»
і КУП «УКБ Мінгарвыканкама», якія на працягу года здзяйснялі крадзеж будаўнічых матэрыялаў з аб'екта «Культурна-забаўляльны спартыўны комплекс у жылым раёне Чыжоўка г. Мінска».
Следствам было ўстаноўлена, што з лістапада 2012 года па сёлетні ліпень «група падазраваных службовых асоб па папярэдняй змове, дзейнічаючы з карыслівай зацікаўленасці і з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, завалодала будаўнічымі матэрыяламі прадпрыемства ААТ «Мінскпрамбуд» на агульную суму амаль 30 млн рублёў». Былі выкрадзены арматура, цэгла, пясок, цэмент, мяккія дахавыя матэрыялы, тынкоўка, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы з гарадскога аб'екта.
Высветлілася, што будаўнічыя матэрыялы сістэматычна выкрадаліся і вывозіліся ў вёску Загор'е Смалявіцкага раёна, пасёлак Азярцо і вёску Тарасава Мінскага раёна, дзе выкарыстоўваліся пры будаўніцтве прыватных жылых дамоў (катэджаў) падазраваных. Следству і аператыўнікам службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі яшчэ трэба высветліць кола асоб, якія аказвалі садзейнічанне ў злоўжываннях і крадзяжы будаўнічых матэрыялаў з аднаго з галоўных спартыўных аб'ектаў краіны, а таксама канчатковую суму шкоды, нанесенай бюджэту дзяржавы.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyzhouka
[5] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pasmecceva
[6] https://zviazda.by/be/tags/gubez-mus-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-tarasava
[8] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-zagore
[9] https://zviazda.by/be/tags/aat-minskprambud
[10] https://zviazda.by/be/tags/minskprambud
[11] https://zviazda.by/be/tags/ukb-mingarvykankama
[12] https://zviazda.by/be/tags/kulturna-zabaulyalny-spartyuny-kompleks-u-zhylym-rayone-chyzhouka-g-minska