Брэстчына мяжуе з Валынскай вобласцю Украіны, і стасункі паміж насельніцтвам пагранічных вёсак і гарадоў працягваюцца, нягледзячы на межы. Апошнім часам кіраўнікі адміністрацый дзвюх абласцей сталі сустракацца часцей і прынялі рашэнне аб аднаўленні даўніх суседскіх традыцый, наладжванні рэгулярных дзелавых стасункаў. Вынікам дамоўленасці стаў нядаўні візіт дэлегацыі Валынскай абласной рады на Брэстчыну.
У пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна, дзе гасцей сустрэлі караваем і невялікім канцэртам, кіраўнік абласнога прадстаўнічага органа Валыні Уладзімір Вайтовіч заўважыў, што «мы спяваем адны і тыя ж песні — значыць, беларусы і ўкраінцы — вельмі блізкія па духу людзі». Госці пабывалі ў школе, амбулаторыі, іншых аб'ектах сацкультбыту аграгарадка Мухавец. А перад гэтым яны наведалі вёскі Лукава і Олтуш Маларыцкага раёна.
Старшыня Брэсцкага аблсавета Сяргей Ашмянцаў прапанаваў план супрацоўніцтва паміж сацыяльна-культурнымі і дзелавымі структурамі дзвюх абласцей. Уладзімір Вайтовіч адказаў, што для яго землякоў будзе вельмі карысны беларускі вопыт добраўпарадкавання аграгарадкоў, развіцця прадпрыемстваў сельгасвытворчасці. Напрацоўкі ў галіне паляпшэння жыцця людзей ёсць і ў дзяржаўных структур Украіны — суседзі гатовы імі падзяліцца.
Святлана ЯСКЕВІЧ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/brestchyna
[6] https://zviazda.by/be/tags/syargey-ashmyancau
[7] https://zviazda.by/be/tags/brescki-rayon
[8] https://zviazda.by/be/tags/valynskaya-voblasc
[9] https://zviazda.by/be/tags/pasyolak-muhavec
[10] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-lukava
[11] https://zviazda.by/be/tags/vyoska-oltush
[12] https://zviazda.by/be/tags/malarycki-rayon