Міністэрства замежных спраў Беларусі настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам пакінуць тэрыторыю Сірыі.
Сусветная прэм'ера балета ў 2-х дзеяннях «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь 5-6 верасня. У пастаноўцы адлюстраваны гістарычныя падзеі ў ВКЛ ХІV-ХV стагоддзяў. У аснове сюжэта — барацьба за трон паміж братамі Вітаўтам і Ягайлам.
На рынку ў Мінску канфіскавана каля 2 т кавуноў і дынь. Іх прадавалі без дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і якасць. Бахчавая прадукцыя фактычна належала замежным грамадзянам, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў на тэрыторыі Беларусі.
Беларускі відэацэнтр стаў структурным падраздзяленнем Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Новае падраздзяленне «Беларусьфільма» называецца «Студыя спецыяльных кінапраектаў «Беларускі відэацэнтр». Яго дырэктарам прызначана Алеся Жорнікава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/infarmbyuro