zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Цёпла. І «грыбныя» дажджы...

  • 10.09.2013 03:09
  • Розгалас [1]

Гэтымі днямі надвор'е ў Беларусі пагоршыць больш вільготнае паветра, што рухаецца да нас з боку Заходняй Еўропы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла ПАРАШЧУК.

Такім чынам, у аўторак чакаецца воблачнае надвор'е, калі месцамі па Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай, а таксама па захадзе Мінскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень плюс 17-23 градусы. Даволі цёплае і няўстойлівае надвор'е захаваецца ў нас у сераду і чацвер. Таму месцамі будуць ісці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 7-13 цяпла, удзень плюс 16-22 градусы.

Паводле папярэдніх разлікаў айчынных спецыялістаў, з пятніцы і на выхадныя на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш вільготнае паветра з боку Міжземнага мора. Таму ў гэтыя дні амаль паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы сярэдняй інтэнсіўнасці. Уначы стане яшчэ цяплей — 9-14, удзень будзе плюс 13-18 градусаў, а па паўночным захадзе пры праясненнях да 19-22 цяпла.
Сіноптыкі падлічылі, што такі тэмпературны фон прыкладна на 2-3 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Паводле слоў Людмілы Парашчук, менавіта таму пра «бабіна лета» гаварыць сёння зарана. Будзем чакаць яго ў другой палове верасня ці ў першай дэкадзе кастрычніка.

Сяргей КУРКАЧ.

Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/rozgalas