Эканоміка Вялікабрытаніі пачынае выходзіць з ценю мінулага крызісу. Чакаецца, што ў гэтым годзе яна вырасце на 1,5 %, паведамляе “Frankfurter Allgemeine Zeitung”. Пасля залатога дзесяцігоддзя, калі імкліва раслі даходы грамадзян і назіраўся дынамічны рост валавага ўнутранага прадукту, сусветны крызіс 2008-га прынёс на востраў глыбокую рэцэсію, што пагражала пераўвасобіцца ў дэпрэсію. Крызіс пазбавіў брытанцаў веры ў непарушнасць сваёй эканамічнай мадэлі.
Сёння надзея на выздараўленне пачынае набываць рэальныя абрысы. Лепшым паказчыкам гэтага з’яўляецца паляпшэнне настрою на рынку нерухомасці – нацыянальнай апантанасці ў Велікабрытаніі. У чэрвені цэны на жыллё сталі нашмат вышэй, чым гэта было амаль сем гадоў таму. Пераменам да лепшага спасобнічаюць тры фактары. Па-першае, еўрапейскія краіны – асновыя гандлёвыя партнёры – таксама стабілізуюць фінансавае становішча, што спрыяльна ўплывае на лонданскія банкі і экспартныя прадпрыемствы. Па-другое, як зазначае міністр фінансаў Велікабрытаніі Джордж Осбарн, вялікую ролю сыграла эканомія дзяржаўных выдаткаў за мінулы год. І трэцяе, справы англійскіх банкаў ідуць значна лепш: перарваныя крэдытныя цыклы пачынаюць новы рух.
“Але прагрэс брытанскага эканамічнага аднаўлення ўсё ж нагадвае фатальныя карціны з мінулага: спажыванне ў крэдыт, якое стымуляе дзяржава, на фоне храмога гандлю і інвестыцый,” – падвынікоўвае аўтар артыкула Маркус Theurer
. Аднак іншыя варыянты ў бліжэйшай будучыні пакуль не прадбачацца. Магутная эканоміка не будуецца ў адзін момант, роўна як і спажывецкія звычкі хутка не змяняюцца. Індустрыя крэдытных карт і рулеткі на рынку нерухомасці ў апошнія дзесяцігоддзі сталі часткай нацыянальнай ДНК Вялікабрытаніі.
__________________________________________________________________
“Летнія Алімпійскія гульні-2020 пройдуць у Токіа. І пакуль праз Фукусіму гэтае рашэнне яшчэ крытыкуецца, японскія біржы святкуюць “наступствы” перамогі,” піша аўстрыйскі “Wirtschaftsblatt”. Такійскія фондавыя біржы перажываюць уздым. У мінулы панядзелак індэкс Nikkei, напрыклад, падняўся на 225 пунктаў і пераадолеў псіхалагічна важную адзнаку ў 14000. Да таго ж японская эканоміка паказвае ўпэўнены рост на 3,8 працэнта замест чаканых 2,6. Інвестары, як і японскі ўрад, чакаюць, што Алімпіяда-2020 надасць добры імпульс росту для трэцяй эканомікі ў свеце. Прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Або тлумачыць: Гульні стануць чацвёртым накірункам эканамічнай стратэгіі краіны. Першыя два заключаюцца ў надзвычай мяккай грашова-крэдытнай палітыкі і вялікай колькасці праграм для стымулявання эканомікі, трэці – тэрміновыя структурныя рэформы.
__________________________________________________________________
Антыманапольная камісія нямецкага ўрада патрабуе радыкальна скараціць выдаткі на стымуляванне ўзнаўляемых крыніц энергіі, канстатуе нямецкі часопіс “Impulse”. Прапанаваную ідэю ўспрынялі спрэчна.
“Дынамічнае павышэнне вартасці трэба затармазіць”, – падкрэслівае канцлер Ангела Меркель. Але як? Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі зазначае, што сёлета электрычнага току, атрымліваемага ад ветравых установак, выпрацавана на 11 працэнтаў менш, чым у 2012 годзе. Кошт электраэнергіі працягвае расці. Надалей Германіі пагражаюць большыя вытворчыя выдаткі на ўзнаўляемыя крыніцы энергіі і нашмат вышэйшая плата за сетку. Таму цяпер актыўна шукаецца аптымальнае выйсце, як абмежаваць гэты кошт. Большы ўціск адчуюць на сабе пастаўшчыкі энергіі, кажуць у СДПГ. “Зялёныя” патрабуюць для іх зніжкі памерам у 4 мільярды еўра. Саюз згодны, але толькі ў выпадку яе змяншэння на 700 мільёнаў.
__________________________________________________________________
Хто сказаў, што даражэць будзе долар, а не еўра? Над гэтым пытаннем разважае эканамічны аглядальнік “Deutsche Welle”. “Спекулянты і аналітыкі зацыкліліся на звёртыванні праграмы колькаснага змякчэння ў ЗША і недаацанілі эфект пад’ёму ў еўразоне, які ўжо пачаўся,” – кажа аўтар. У Штатах таксама пачынае набіраць моц доўгачаканы эканамічны пад’ём. У гэтай сітуацыі інвестары, вядома, перанакіруюць частку грашовых патокаў у бок Амерыкі. Аднак праблема ў тым, што і дагэтуль курс долару ў дачыненні да галоўнай на планеце валютнай пары не расце, а зніжаецца. А еўра якраз даражэе. Чаму? Тут сярод прычын можна назваць недаацэнены патэнцыял еўрапейскіх актываў і пашырэнне эканамічнай стабілізацыі Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў. Так што ў бліжэйшы час “немалая частка грошай, у тым ліку тых, якія цяпер выводзяцца з некалькі страціўшых мінулую прывабнасць краін БРІКС, напэўна пацячэ менавіта ў еўразону. У выніку, па меркаванні Федэральнага аб’яднання гандлёва-прамысловых палат Германіі (DIHK), курс еўра ў 2014 годзе вырасце да 1, 35-1,40 долара”.
Падрыхтавала Любоў Каспяровіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika