Перакуліўся на бацькавым трактары
У Талачынскім раёне каля 8 гадзін раніцы вучань 9 класа за рулём незарэгістраванага трактара «Т-25», які належыць бацьку, не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Адбылося гэта па прасёлкавай дарозе недалёка ад вёскі Межава.
— Аднавяскоўка хлопчыка, 1976 года нараджэння, якая знаходзілася ў прычэпе трактара, атрымала цяжкія траўмы, несумяшчальныя з жыццём, — паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/zdarenni