Работнікі Мінскай міжрайінспекцыі паблізу вёскі Чаславое Чэрвеньскага раёна знайшлі легкавы аўтамабіль, кінуты гаспадаром з-за аварыі.
А ў багажніку аўтамабіля «знайшлося» 29 карпаў агульнай вагой 41 кілаграм. Падчас разбору было высветлена, што рыба незаконна здабыта на Свіслачы пры дапамозе забароненай прылады — «таптухі». Улоў здалі ў рыбгас. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці парушальніка, які сваімі дзеяннямі нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў буйным памеры — на 5,8 мільёна рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne