Выстаўка падарункаў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і кіраўніцтву Беларусі ад замежных краін адкрылася ўчора ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У экспазіцыі — набор памятных медалёў ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, пано з копіямі скіфскіх упрыгажэнняў ІV стагоддзя да нашай эры — гэты падарунак быў уручаны кіраўніцтву Беларусі ад імя ўрада Украіны. Аб Кітаі на выстаўцы нагадвае макет касмічнага спадарожніка гэтай краіны. Усяго ў экспазіцыю ўключаны падарункі ад 12 дзяржаў, сярод якіх В'етнам, Інданезія, Сербія, ЗША і іншыя
.
На прэзентацыі выстаўкі прысутнічаў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. У гутарцы з журналістамі ён адзначыў, што «нават беглае азнаямленне з выстаўкай паказвае, што Беларусь — гэта сталы суб'ект міжнародных адносін, актыўны ўдзельнік практычна ўсіх буйных глабальных працэсаў».
На гэты час Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 172 дзяржавамі, удзельнічае ў 3,6 тыс. міжнародных дагавораў. «Мы зацвердзілі сябе даволі аўтарытэтна ў рамках рэгіянальнага супрацоўніцтва — у СНД, Мытным саюзе. Беларусь — актыўны ўдзельнік сістэмы міжнароднай бяспекі ў Еўропе ў рамках АБСЕ, а таксама практычна ўсіх спецустаноў ААН», — сказаў Андрэй Савіных.
Выстаўка адлюстроўвае развіццё дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне за апошнія амаль 20 гадоў.
«За кожным з гэтых падарункаў стаяць сур'ёзныя знешнепалітычныя ініцыятывы, кантакты і дамоўленасці, па іх можна прасачыць сур'ёзныя вехі знешнепалітычнай гісторыі і дзейнасці Беларусі», — падкрэсліў Андрэй Савіных.
Экспазіцыя будзе адкрыта ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці да 14 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/medyya
[2] https://zviazda.by/be/rozgalas
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/belta
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[7] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[8] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[9] https://zviazda.by/be/tags/vetnam
[10] https://zviazda.by/be/tags/serbiya
[11] https://zviazda.by/be/tags/andrey-savinyh
[12] https://zviazda.by/be/tags/muzey-suchasnay-belaruskay-dzyarzhaunasci