Афіцыйная цырымонія адкрыцця сумесных вучэнняў воінскіх кантынгентаў Калектыўных Сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў —
членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Узаемадзеянне-2013» прайшло 19 верасня на палігоне «Асіповіцкі».
Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел міністр абароны Юрый Жадобін.
Вучэнні пройдуць з 20 па 25 верасня на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з сумесным стратэгічным вучэннем узброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2013». У іх прымаюць удзел аператыўныя групы і воінскія кантынгенты Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Асаблівасцямі дадзенага вучэння стане апрабаванне створанай сістэмы кіравання групоўкамі войскаў на стратэгічных напрамках, а таксама прымяненне авіяцыі калектыўных сіл у спецыяльнай і сумеснай аперацыі. Агульная колькасць удзельнікаў — больш за 600 чалавек, у вучэнні будзе задзейнічана каля 60 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі, а таксама да 15 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.
— Вучэнне «Узаемадзеянне-2013» накіравана на барацьбу з тэрарызмам, — адзначыў камандуючы групоўкай КСАР АДКБ на сумесным вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Узаемадзеянне-2013» Алег Белаконеў. — У свеце не стала спакайней. І адной з самых вялікіх бедаў з'яўляецца тэрарызм.
Правядзенне вучэнняў «Узаемадзеянне-2013» накіравана на барацьбу з гэтым злом. Кожны кантынгент на працягу доўгага часу рыхтаваўся да вучэння, і цяпер трэба будзе прадэманстраваць сваё майстэрства — у прыватнасці па барацьбе з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Магілёўская вобл.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maryna-begunkova
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/rozgalas
[4] https://zviazda.by/be/tags/zahad-2013
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzaemadzeyanne-2013
[6] https://zviazda.by/be/tags/arganizacyya-dagavora-ab-kalektyunay-byaspecy
[7] https://zviazda.by/be/tags/paligon-asipovicki
[8] https://zviazda.by/be/tags/aleg-belakoneu